Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да біскупаў Мальты: патрэбна яснае прадстаўленне паслання Евангелля
Святы Айцец
12.09.2012 11:13

Важнасць паглыблення веры падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце, скіраваным да біскупаў Мальты. Яшчэ напрыканцы мая гг. іерархі прабывалі ў Ватыкане з візітам ad limina apostolorum, падчас якога размаўлялі з Папам аб праблемах Касцёла на Мальце.

«Шматлікія выклікі, якія ставіць сучаснае грамадства, патрабуюць яснага прадстаўлення паслання Евангелля, пры якім пераканаўча будзе ўказаны шлях да сапраўднай свабоды і трывалага шчасця», — напісаў Пантыфік у лісце. Святы Айцец дадаў, што грамадства часта прапануе мадэль жыцця, якая на першы погляд дае вялікую свабоду, а на самой справе пагражае чалавечай годнасці і вядзе да зняволення.

Па словах Папы, у гэтым кантэксце асабліва важна, каб хрысціяне баранілі сужэнства, устаноўленае Богам як непарыўны саюз мужчыны і жанчыны, адкрыты на жыццё, які адзіны з’яўляецца здольным даваць выхаванне дзецям. Святы Айцец падкрэсліў ролю касцёльных рухаў у падтрымку сям’і.

Пантыфік узгадаў таксама пра місіянерскі дух, які быў характэрны для Мальты яшчэ з апостальскіх часоў. «Сённяшні свет надалей патрабуе місіянераў, якія дзейнічаюць побач з тымі, хто ажыццяўляе новую евангелізацыю на традыцыйна хрысціянскіх тэрыторыях», — адзначыў Папа.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.