У Ватыкане з’явіўся новы эксперт па фінансавых пытаннях | Друк |
Святы Айцец
12.09.2012 16:49

Ім стаў швейцарскі адвакат Рэнэ Бруэльх. Мяркуецца, што супрацоўніцтва Ватыкана з Міжнародным экспертам па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму наблізіць ватыканскае фінансавае заканадаўства да міжнародных стандартаў.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Рэнэ Бруэльх на працягу васьмі гадоў кіраваў падраздзяленнем фінансавай разведкі Ліхтэнштэйна і цяпер з’яўляецца сапраўдным экспертам у сваёй галіне. У Ватыкане яго задача будзе заключацца ў спрыянні эфектыўнасці кантролю ў барацьбе з фінансавымі злачынствамі.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by