Папа павіншаваў іўдзеяў са святамі Новага года | Друк |
Святы Айцец
21.09.2012 12:37

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі тэлеграму з віншаваннямі на Новы 5773 год, Ём-Кіпур (Дзень адкуплення) і Суккот (Свята намётаў), якія зараз адзначаюць іўдзеі.

У тэлеграме Папа пажадаў «міру і дабра» галоўнаму рабіну і ўсёй іўдзейскай супольнасці Вечнага горада. Пантыфік адзначыў, што просіць для іх «шчодрага благаслаўлення ў Найвышэйшага» на новы год.

Святы Айцец пажадаў таксама, каб «іўдзеі і хрысціяне, узрастаючы ва ўзаемнай павазе, маглі сведчыць перад светам аб каштоўнасцях, якія вынікаюць з любові да адзінага Бога».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by