Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы
Святы Айцец
22.09.2012 20:29

Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы. Пантыфік пажадаў, каб у гэтай краіне шырока распаўсюджвалася пасланне Хрыста, і запэўніў албанцаў у сваёй малітве.

Святкаванне юбілею дыяцэзіі адбудзецца 29 верасня, у свята Міхала Арханёла, які з’яўляецца яе апекуном. Урачыстасці ўзначаліць пасланец Папы кардынал Сантас Абрыл-і-Кастэла, арцыпрэзібітэр базылікі Santa Maria Maggiore ў Рыме.

У намінацыйным лісце да іспанскага іерарха Папа жадае албанскім католікам больш узрастаць у веры, якая абвяшчалася там з даўніх часоў, і браць прыклад з бл. Маці Тэрэзы з Калькуты. Таксама Святы Айцец заахвочвае албанцаў да аднаўлення хрысціянскага жыцця праз паяднанне з Богам і паміж сабой.

У лісце ўзгадваецца і пра стагоддзе абвяшчэння незалежнасці Албаніі, якое будзе адзначацца 28 лістапада. Папа жадае краіне плённа развівацца ў духоўным і чалавечым разуменні.


(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.