Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся са святаром, які 70 гадоў працуе ў адной парафіі
Святы Айцец
24.09.2012 10:41

Пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 23 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Кастэль Гандольфа з 94-летнім кс. Алессандра дэ Санктыса. Святар 70 гадоў працуе ў адной парафіі — у Філеттына ў італьянскай правінцыі Фразінонэ.

Папа падзякаваў святару за яго працу і заахвоціў надалей уносіць свой каштоўны ўклад у жыццё Касцёла.

У адказ юбіляр запрасіў Пантыфіка ў сваю парафію, дзе з 1942 г. цэлебраваў святую Імшу 47 тысяч разоў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.