Папа ўручыць узнагароду Ратцынгера шэрагу тэолагаў | Друк |
Святы Айцец
27.09.2012 17:40

20 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць узнагароду Ратцынгера за выбітныя навуковыя дасягненні шэрагу тэолагаў. Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, імёны пераможцаў конкурсу «тэалагічнага Нобеля» стануць вядомымі ў бліжэйшым часе.

Прэмію ў памеры 50 тысяч еўра ўручылі ўпершыню ў чэрвені 2011 г. Пераможцаў выбірае заснаваны ў 2010 г. Ватыканскі Фонд Ёзафа Ратцынгера.

Год таму прэмію атрымалі сённяшні настаяцель цыстэрцыянцаў у Аўстрыі Максімільян Хэйм, тэолаг у галіне Айцоў Касцёла Манлій Сіманэцці з Італіі і тэолаг-дагматык Алегарыё дэ Кардэдал з Іспаніі.

Па словах старшыні Навуковай камісіі прэміі кардынала Камілла Руіні, чые словы цытуе «Католицький Оглядач», гэтая ўзнагарода ў будучыні можа набыць такое ж значэнне, як і «навуковая Нобелеўская прэмія».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by