Папа абвесціць двух новых Дактароў Касцёла | Друк |
Святы Айцец
28.09.2012 17:18

7 кастрычніка на святой Імшы ў ватыканскай базыліцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць св. Яна з Авілі і св. Хільдэгарду з Бінгена Дактарамі Касцёла. Гэта адбудзецца падчас інаўгурацыі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі.

Як паінфармавала Папскае Бюро літургічных цэлебрацый, Эўхарыстыю разам з Пантыфікам будуць канцэлебраваць Айцы Сіноду і біскупы з Іспаніі і Германіі. Пра абвяшчэнне св. Яна і св. Хільдэгарды Дактарамі Касцёла Папа казаў падчас малітвы «Анёл Панскі» ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога 27 мая 2011 г.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by