Папа ў пасланні на Сусветны дзень харчавання: кааператыўная праца — жывы вопыт адзінства | Друк |
Святы Айцец
17.10.2012 11:27

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Хасэ Грац’яна да Сільвы з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: «Сельскагаспадарчыя кааператывы харчуюць свет».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у пасланні Папа адзначыў станоўчую ролю кааператыўнай працы. «Як вядома, Каталіцкі Касцёл разглядае працу і кааператыўныя прадпрыемствы як жывы вопыт адзінства і салідарнасці, здольны пераадолець адрозненні і нават сацыяльныя канфлікты», — напісаў Пантыфік.

Папа адзначыў, што дзейнасць кааператыўных гаспадарстваў не можа абмяжоўвацца выключна да эканамічнага вымярэння, а павінна спрыяць агульначалавечаму, сацыяльнаму, культурнаму і маральнаму ўзрастанню асобы. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што ў свеце, які намагаецца пераадолець цяжкасці, выкліканыя эканамічным крызісам, вопыт кааператываў уяўляе сабой новы тып эканомікі на службе чалавеку, якая адзначаецца бескарыслівасцю і адзінствам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by