У 2013 годзе Пантыфік збярэ ўсіх нунцыяў | Друк |
Святы Айцец
18.10.2012 10:32

У чэрвені 2013 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI збярэ ў Ватыкане ўсіх Апостальскіх Hунцыяў, каб паразважаць над значэннем ролі і функцыі дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы.

Пра гэта заявіў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх адзначыў, што такая сустрэча паспрыяе «абмену думкамі паміж папскімі дыпламатамі і паглыбленню іх місіі».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, падобная сустрэча праходзіла ў 2000 г. па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by