Святы Айцец прыме на аўдыенцыі дэлегацыю «Інтэрполу» | Друк |
Святы Айцец
19.10.2012 14:53

9 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі дэлегацыю «Інтэрполу», міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі, асноўная задача якой — змаганне з арганізаванай злачыннасцю на сусветным узроўні. Больш за 800 прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, у тым ліку міністры ўнутраных спраў і юстыцыі краін-членаў, 5–8 лістапада будуць прымаць удзел у Генеральнай асамблеі арганізацыі, якая пройдзе ў Рыме.

Сёння ў «Iнтэрпол» уваходзяць 190 краін свету. Як інфармуе Ватыканскае радыё, у кастрычніку 2008 г. падчас асамблеі ў Санкт-Пецярбургу яе членам стала таксама Апостальская Сталіца, якую прадстаўляе ў арганізацыі Ватыканская жандармерыя.

«Інтэрпол» не ажыццяўляе ўмяшальніцтва ў дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by