Святы Айцец абвясціў імёны 6 новых кардыналаў | Друк |
Святы Айцец
24.10.2012 13:39

Падчас агульнай аўдыенцыі 24 кастрычніка Святы Айцец абвясціў аб скліканні кансісторыі, падчас якой надасць кардынальскую годнасць 6 іерархам. Кансісторыя стане пятай за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

Папа назваў імёны кандыдатаў. Яе інфармуе Ватыканскае радыё, гэта арцыбіскуп Джэймс Харві, прэфект Папскага дому, які з’яўляецца таксама арцыпрэзбітэрам базылікі св. Паўла за Мурамі; мараніцкі Патрыярх Антыёхіі Бехара Раі з Лівана; Вярхоўны арцыбіскуп для католікаў сіра-маланкарскага абраду ў Індыі Базэліос Тотункал; арцыбіскуп Абуджы Джон Анаекан з Нігерыі; арцыбіскуп Баготы Рубэн Гомес з Калумбіі і арцыбіскуп Манілы Луіс Тагле з Філіпін.

Бэнэдыкт XVI заклікаў усіх вернікаў маліцца за новых кардыналаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by