Святы Айцец пра новы фільм: мастацтва і вера ідуць побач на працягу гісторыі Касцёла | Друк |
Святы Айцец
26.10.2012 13:57

25 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з удзельнікамі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічаў на прэм’еры фільма «Мастацтва і вера», ініцыятарам стварэння якога былі Ватыканскія музеі. Папа адзначыў, што твор асабліва цэнны ў кантэксце Года веры, які распачаўся ў Касцёле.

Пантыфік заўважыў, што для многіх наведванне Ватыканскіх музеяў з’яўляецца часта адзінай магчымасцю кантакту са Святым Пасадам і першым знаёмствам з хрысціянскім пасланнем.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт ХVI яшчэ раз нагадаў аб важнасці дыялога паміж Касцёлам і сучаснымі дзеячамі мастацтва. Па словах Папы, вымярэнне, у якім працуюць Ватыканскія музеі, само па сабе ўжо з’яўляецца «евангелізуючым». Святы Айцец нагадаў, што мастацтва і вера ідуць побач на працягу двухтысячагадовай гісторыі Касцёла.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by