Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад урагану ў ЗША | Друк |
Святы Айцец
31.10.2012 16:29

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяр урагану «Sandy», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Падчас агульнай аўдыенцыі 31 кастрычніка Папа заверыў у сваёй салідарнасці з сем’ямі загінуўшых і пацярпелымі, а таксама тымі, хто ўдзельнічае ў аднаўленні разбураных гарадоў.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, ад урагану, які абрынуўся на ЗША ў панядзелак вечарам, па апошніх даных, загінулі па меншай меры 55 чалавек і больш за 8 мільёнаў засталіся без электрычнасці. Прынесеныя шкоды ацэньваюцца сумай да 50 мільярдаў долараў.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by