Сёлета плошчу Святога Пятра ўпрыгожыць ёлка з Італіі | Друк |
Святы Айцец
05.11.2012 10:32

Абрана ёлка, якая сёлета з нагоды Божага Нараджэння ўпрыгожыць плошчу Святога Пятра ў Рыме. Дрэва вышынёю ў 28 метраў у вышыню і паходзіць з італьянскага рэгіёна Малізэ. Мільёнамі агеньчыкаў ёлка заіскрыцца 14 снежня.

Традыцыю ўстанаўлення святочнай ёлкі і ясляў на плошчы Святога Пятра ўвёў у 1982 г. папа Ян Павел II. Першая ёлка (у 1982 г.) прыбыла з-пад Рыма. У мінулым годзе Ватыкан упрыгожыла ёлка з Украіны.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by