Святы Айцец накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі | Друк |
Святы Айцец
07.11.2012 12:49

Папа Бэнэдыкт ХVI накіраваў Святому Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец заверыў у сваім асабістым смутку ў сувязі са стратай «любага брата ў Хрысце».

Пантыфік запэўніў у малітве за памерлага Патрыярха, які плённа працаваў на карысць Балгарскай Праваслаўнай Царквы. У тэлеграме Папа ўзгадаў цёплы прыём з боку Патрыярха Максіма падчас візіту бл. Яна Паўла ІІ у Балгарыю ў маі 2002 г. «Дзякую Пану за добрыя адносіны з Каталіцкім Касцёлам, якія на сваёй зямлі падтрымліваў Патрыярх», — напісаў Святы Айцец. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Папа выказаў пажаданне, каб гэтыя добрыя стасункі развіваліся дзеля лепшага абвяшчэння Евангелля.

Патрыярх Максім памёр 6 лістапада, адсвяткаваўшы тыдзень таму сваё 98-годдзе.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by