Папа павіншаваў новаабранага прэзідэнта ЗША | Друк |
Святы Айцец
07.11.2012 19:40

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVІ павіншаваў Барака Абаму з пераабраннем на пост прэзідэнта ЗША. Аб выніках выбараў стала вядома 7 лістапада. У сваёй тэлеграме Папа запэўніў палітыка ў малітве і пажадаў, каб ідэалы свабоды і справядлівасці, якімі кіраваліся заснавальнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, жылі сярод амерыканскага народа.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы тэлеграму Пантыфіка, падкрэсліў, што ўсе спадзяюцца, што новаабраны прэзідэнт адкажа на чаканні сваіх грамадзян, служачы закону і справядлівасці і садзейнічаючы культуры жыцця і рэлігійнай свабодзе, так блізкіх традыцыі амерыканскага народа і яго культуры.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by