Святы Айцец наведае Дом састарэлых у Рыме | Друк |
Святы Айцец
08.11.2012 09:40

З нагоды перажывання Еўрапейскага года актыўнасці старэйшых асоб і салідарнасці пакаленняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Дом састарэлых, якім апякуецца супольнасць св. Ідзія. Адбудзецца гэта ў панядзелак 12 лістапада.

Сустрэча распачнецца ў 11.00 па мясцовым часе і працягнецца гадзіну. У доме састарэлых прадугледжаны 6 месцаў для ляжачых асоб, якія патрабуюць пастаяннага догляду, а таксама 12 пакояў для 20 асобаў, якія могуць абслугоўваць сябе самі.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by