Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучанне Святога Айца з’явіцца на «Twitter»
Святы Айцец
09.11.2012 13:43

Навучанне Святога Айца Бэнэдыкта ХVI з’явіцца на «Twitter». Як паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, гэта адбудзецца хутчэй за ўсё пад канец 2012 г.

У сваю чаргу арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, адзначыў, што гэтае рашэнне было прынята яшчэ ў лютым бягучага года, калі Папа даў згоду на такога тыпу распаўсюджванне свайго навучання. «Вядома, што Пантыфік асабіста будзе зацвярджаць кожнае паведамленне», — дадаў іерарх, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё.

Паводле кс. Ламбардзі, на «Twitter», акрамя разважанняў Святога Айца перад малітвай «Анёл Панскі», будуць публікавацца вытрымкі з яго некаторых іншых важных выступленняў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме