У Ватыкане адбылася прэзентацыя трэцяга тома трылогіі Бэнэдыкта XVI | | Друк | |
Святы Айцец |
20.11.2012 14:27 |
20 лістапада ў ватыканскай зале Пія Х прайшла прэзентацыя заключнага тома трылогіі Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб этапах зямнога жыцця Езуса. Кніга выйдзе ў італьянскім выдавецтве «Rizzoli» ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Ватыкана. Трэцяя частка трылогіі ўбачыць свет адразу ў 49 краінах на 9 мовах накладам у 1 мільён экзэмпляраў. У бліжэйшыя месяцы яна будзе перакладзена яшчэ на 20 моваў і з’явіцца на паліцах кнігарняў 72 краін. Першая частка кнігі пад назвай «Дзяцінства Езуса» прысвечана апісанням генеалогіі Збаўцы ў Евангеллях паводле Мацвея і Лукі. Яны, хоць і адрозніваюцца, маюць аднолькавы тэалагічны-сімвалічны сэнс, пошукам якога займаецца аўтар. Кажучы пра Звеставанне, Святы Айцец заўважыў, што Бог шукаў не проста жанчыну, якая магла б дабравольна нарадзіць Збаўцу, але асобу, якая дапамагла б Яму здзейсніць «новы ўваход у свет». (AG) |