Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана | Друк |
Святы Айцец
23.11.2012 19:01

23 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, які прыбыў у Рым з нагоды кансісторыі, што адбудзецца 24 лістапада. Прэзідэнт Лівана ўзначальвае дэлегацыю з 500 чалавек, якія прыехалі падтрымаць мараніцкага Патрыярха Бешара Раі, які заўтра атрымае з рук Папы кардынальскі берэт.

Падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Лівана ўзгадалі аб нядаўнім візіце Пантыфіка ў гэтую краіну. Мішэль Сулейман падарыў Святому Айцу фотаальбом у памяць аб апостальскім падарожжы.

Акрамя таго, як паведамляе Ватыканскае радыё, былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай і праблемы міру на Блізкім Усходзе.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by