Святы Айцец заклікаў да дапамогі хворым на СНІД | Друк |
Святы Айцец
28.11.2012 14:37

На агульнай аўдыенцыі 28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць касцёльным арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са СНІДам. У сувязі з Сусветным днём барацьбы са СНІДам, які будзе адзначацца 1 снежня, Папа заклікаў да дапамогі ахвярам гэтай эпідэміі, асабліва дзецям, у найбяднейшых рэгіёнах свету.

Пантыфік адзначыў, што Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заснаваны, каб звярнуць увагу на хваробу, якая прывяла да мільёнаў смерцяў і вялікіх чалавечых пакут. Асабліва яны відавочныя, па словах Папы, у найбольш бедных рэгіёнах, дзе людзям ускладнены доступ да патрэбных лекаў.

«Я скіроўваю думкі найперш да мноства дзяцей, якія, нягледзячы на існаванне неабходнай тэрапіі, штогод заражаюцца ад сваіх маці вірусам СНІДу», — дадаў Святы Айцец.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by