Выйшлі публікацыі Бэнэдыкта XVI часоў Другога Ватыканскага Сабору | Друк |
Святы Айцец
30.11.2012 16:58

У Рыме адбылася прэзентацыя VII тома збору твораў Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Кніга ўтрымлівае публікацыі будучага Папы ў часы Другога Ватыканскага Сабору, у якім ён прымаў удзел як эксперт.

Па словах прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупа Герхарда Мюлера, якія прыводзіць Cедмица.ru, выданне прадстаўляе ўсе этапы дзейнасці Сабору. Як сакратар арцыбіскупа Кёльнскага кардынала Ёзафа Фрынгса, тэолаг Ёзаф Ратцынгер удзельнічаў у напісанні разнастайных тэкстаў, якія датычылі Сабору. У VII томе, які мае назву «Вучэнне Сабору. Фармулёўка — перадача — інтэрпрэтацыя», сабраны тэксты розных жанраў.

Будучы Папа ўнёс вялікі ўклад у інтэрпрэтацыю саборных тэкстаў. У прыватнасці, Ёзаф Ратцынгер звяртаў увагу, што ў паняцці «aggiornamento», якое распаўсюдзілася ў часы Пантыфікату Яна ХХІІІ, важна бачыць «рэалізацыю» паслання Хрыста ў адпаведны перыяд гісторыі, а не «абміршчэнне».

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by