Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў да дапамогі насельніцтву Конга
Святы Айцец
05.12.2012 15:43

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 5 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да паяднання варагуючых бакоў канфлікту ў Ківу (Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Гэты канфлікт працягваецца з 2004 года.

Папа ўзгадаў пра «непакоячыя навіны на тэму сур’ёзнага гуманітарнага крызісу» ва ўсходняй частцы Конга, якая шмат месяцаў з’яўляецца арэнай насілля. Пантыфік дадаў, што большай частцы насельніцтва краіны не хапае неабходных сродкаў для жыцця. Тысячы жыхароў «былі вымушаны пакінуць свае дамы, каб шукаць паратунку».  

«Паўтараю заклік да дыялога і паяднання і прашу міжнародную супольнасць паспяшацца на дапамогу насельніцтву», — сказаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.