Папа накіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды гібелі Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары | Друк |
Святы Айцец
13.12.2012 11:18

«Верным слугой, руплівым святаром і здольным дыпламатам» назваў у спачувальнай тэлеграме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары. Арцыбіскуп Амвросій Мадтха трагічна загінуў 8 снежня ў аўтакатастрофе падчас душпастырскага падарожжа на паўночным захадзе гэтай афрыканскай краіны.

57-гадовы іерарх працаваў у Кот-д’Івуары з 2008 г.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Папа накіраваў спачувальную тэлеграму таксама Апостальскаму Нунцыю ў Індыі — на радзіме спачылага арцыбіскупа. Пантыфік нагадаў пра вялікі ўклад іерарха на карысць міру і супольнага дабра ў Кот-д’Івуары, дзе ў апошнія гады трывалі ўнутраныя канфлікты.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by