Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў Паўла VI | | Друк | |
Святы Айцец |
21.12.2012 16:22 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў папы Паўла VI. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 20 снежня разам з іншымі 23 дэкрэтамі, падрыхтаванымі Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі. Сярод іх 8 дэкрэтаў аб прызнанні цудаў, здзейсненых мучанікамі, святарамі, законнікамі і законніцамі; 6 дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва за веру, большасць з якіх датычаць ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі ў перыяд з 1936 па 1937 гг. (AG) |