Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў Паўла VI | Друк |
Святы Айцец
21.12.2012 16:22

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў папы Паўла VI. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 20 снежня разам з іншымі 23 дэкрэтамі, падрыхтаванымі Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі.

Сярод іх 8 дэкрэтаў аб прызнанні цудаў, здзейсненых мучанікамі, святарамі, законнікамі і законніцамі; 6 дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва за веру, большасць з якіх датычаць ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі ў перыяд з 1936 па 1937 гг.

Таксама, па інфармацыі Ватыканскага радыё, Папа падпісаў 10 дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў, якія датычаць, акрамя Паўла VI, заснавальнікаў і заснавальніц манаскіх супольнасцяў з Францыі, Італіі, Венесуэлы, Эквадора, Польшчы і Іспаніі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by