Рэкалекцыі для Папы: Касцёл мае шмат прычын для радасці | Друк |
Святы Айцец
21.12.2012 22:04

21 снежня ў ватыканскай капліцы «Redemptoris Mater» Пантыфік і супрацоўнікі Рымскай Курыі выслухалі чарговае казанне, якое прамовіў прапаведнік Папскага дома а. Раньера Канталамеса. Святар праводзіць адвэнтавыя рэкалекцыі для Папы.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сённяшнім казанні рэкалекцыяніст засяродзіўся на тэме радасці, адзначыўшы, што менавіта праз яе хрысціяне могуць евангелізаваць свет. Па словах прапаведніка Папскага дома, Касцёл мае шмат прычын для радасці.

Айцец Канталамеса адзначыў, што гаворка не ідзе пра тое, каб закрываць вочы на праблемы, якія існуюць у Касцёле. Аднак у той жа час трэба бачыць, што акрамя негатыўных рэчаў, на якія пастаянна звяртаюць увагу мас-медыя, ёсць і іншы бок Касцёла — яго святасць.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by