Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на студзень
Святы Айцец
27.12.2012 14:36

Як i кожны месяц, на студзень 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць клопату Пантыфіка аб паглыбленні веры і асабістага знаёмства вызнаўцаў Хрыста са сваім Богам.

Гэтай тэме прысвечана вялікая частка прамоваў і гамілій Папы, а таксама яго ініцыятыва па абвяшчэнні Года веры, пашырэнні новай евангелізацыі і выданне кніг аб асобе Езуса Хрыста, якія дапамагаюць лепш пазнаць Яго і бачыць у Ім добрага сябра. У сваёй малітоўнай інтэнцыі Пантыфік, як інфармуе Ватыканскае радыё, заклікаў вернікаў маліцца, «каб у гэты Год веры хрысціяне маглі паглыбіць сваё знаёмства з таямніцай Хрыста і з радасцю сведчыць аб дары веры ў Яго».

Таксама Бэнэдыкт XVI абвясціў аб сваёй місійнай інтэнцыі. Яна прасякнута клопатам аб хрысціянах Блізкага Усходу, якія перажываюць цяжкі перыяд сваёй гісторыі і церпяць пакуты, выкліканыя дыскрымінацыяй і шматлікімі канфліктамі. Місійная інтэнцыя Святога Айца гучыць так: «каб хрысціянскія супольнасці Блізкага Усходу, часта дыскрымінаваныя, атрымлівалі ад Святога Духа сілу для вернасці і настойлівасці».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.