Папа пра святкаванне Божага Нараджэння ў часы свайго дзяцінства | Друк |
Святы Айцец
27.12.2012 16:13

Пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў часы свайго дзяцінства сказаў наведвальнікам «Twitter» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Адпаведны запіс быў апублікаваны ў мікраблогу Папы вечарам 24 снежня, пасля Імшы, якую Пантыфік цэлебраваў у базыліцы св. Пятра.

Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, на пытанне аб сямейнай традыцыі святкавання Нараджэння Хрыста Папа адказаў: «Вялікую радасць мне прыносілі яслі, якія мы разам рабілі дома. Кожны год мы далучалі новыя фігуркі і выкарыстоўвалі мох для ўпрыгажэння».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by