Банк Італіі заблакаваў электронныя плацяжы Ватыкана | Друк |
Святы Айцец
04.01.2013 14:26

У Ватыкане перасталі прымаць банкаўскія карткі. Цяпер за сувеніры, білеты ў музеі і іншыя паслугі турысты будуць вымушаны расплочвацца выключна наяўнымі. З 1 студзеня 2013 г. Італьянскі цэнтральны банк заблакаваў усе безнаяўныя плацяжы.

Як паведамляе sedmitza.ru, брытанская газета «Times» выказала думку, што прычынай такіх абмежаванняў сталі пытанні, звязаныя з нормамі Еўрасаюза па барацьбе з адмываннем грошай.  

Пакуль што невядома, як доўга будуць дзейнічаць дадзеныя абмежаванні.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by