Папа заклікаў да малітвы аб адзінстве хрысціянаў | Друк |
Святы Айцец
16.01.2013 14:31

Маліцца аб хрысціянскім адзінстве заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня. Пантыфік нагадаў, што 18 студзеня пачынаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

Папа дадаў, што тэмай Тыдня малітваў у гэтым годзе з’яўляюцца словы: «Чаго Бог ад нас чакае?» на аснове фрагмента кнігі прарока Міхея (пар. Міх 6, 6–8). «Запрашаю ўсіх да малітвы, просячы праз Божую дапамогу аб вялікім дары адзінства сярод усіх вучняў Пана, — сказаў Святы Айцец. — Няхай невычэрпная моц Духа Святога пабуджае нас да шчырага ўдзелу ў пошуку еднасці, каб мы разам маглі вызнаваць, што Езус ёсць Збаўцам свету».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by