Папа прыняў рашэнні адносна Касцёлаў усходняга абраду | Друк |
Святы Айцец
18.01.2013 14:31

18 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў кадравыя і структурныя рашэнні, якія датычаць Касцёлаў усходняга абраду. Пантыфік удзяліў «еcclesiastica сommunio» — касцёльную камунію — абранаму 16 студзеня Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку.

Яшчэ адным рашэннем Бэнэдыкта XVI, аб якім інфармуе Ватыканскае радыё, стала павышэнне статусу Апостальскага экзархату для ўкраінскіх вернікаў візантыйскага абраду ў Вялікабрытаніі да епархіі пад назвай Святой Сям’і з Лондана. Пантыфік прызначыў першым епархіяльным епіскапам цяперашняга Экзарха, епіскапа Глеба Барыса Святаслава Ланчыну.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by