Старшыня Папскай рады па культуры правядзе рэкалекцыі для Пантыфіка | Друк |
Святы Айцец
18.01.2013 15:29

Упершыню рэкалекцыі для Святога Айца і Рымскай Курыі будзе весці старшыня аднаго з ватыканскіх ведамстваў. Бэнэдыкт XVI даверыў гэтае заданне старшыні Папскай рады па культуры кардыналу Джанфранка Равазі, які з’яўляецца таксама вядомым біблеістам.

Рэкалекцыі ў капліцы «Redemptoris Mater» па традыцыі распачнуцца вечарам у першую нядзелю Вялікага посту, 17 лютага, і працягнуцца да суботы 23 лютага.

Адвэнтавыя рэкалекцыі для Пантыфіка і яго бліжэйшых супрацоўнікаў правёў прапаведнік Папскага дома а. Раньера Канталамеса.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by