Святы Айцец накіраваў тэлеграму новаабранаму Патрыярху Александрыйскаму | Друк |
Святы Айцец
20.01.2013 13:05

19 студзеня папа Бэнэдыкт ХVІ накіраваў тэлеграму новаму Патрыярху Александрыйскаму Ісааку Ібрагіму Сідраку. Абранне Патрыярха адбылося 16 студзеня на пасяджэнні Сіноду Біскупаў Копцкага Касцёла ў Егіпце.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец паведаміў, што станоўча адказвае на просьбу новаабранага кіраўніка Копцкага Касцёла аб удзяленні «ecclesiastica communio» (касцёльнай камуніі) і падкрэсліў, што яго абранне — важная падзея для ўсяго Паўсюднага Касцёла.

Бэнэдыкт ХVІ запэўніў іерарха ў сваёй гарачай малітве і пажадаў Божага благаслаўлення ў кіраванні Копцкім Касцёлам з яго старажытнай духоўнай і літургічнай традыцыяй.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by