Папа павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі | Друк |
Святы Айцец
21.01.2013 11:35

19 студзеня папа Бэнэдыкт XVI павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі з Апостальскага экзархату да епархіі з тытулам Св. Уладзіміра Вялікага ў Парыжы для ўкраінцаў візантыйскага абраду. Першым епіскапам новастворанай епархіі стаў яе цяперашні Экзарх Барыс Гудзяк.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Апостальскі экзархат для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Францыі быў створаны 22 ліпеня 1960 г. папам Янам ХХІІІ. Да яго былі далучаны таксама парафіі ў краінах Бенілюкса і Швейцарыі. Яны ўвайшлі і ў новаствораную епархію, да якой належыць 18 парафій з 20 тысячамі вернікаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by