Святы Айцец прывітаў удзельнікаў кангрэсу «Каталіцкай акцыі» | Друк |
Святы Айцец
21.01.2013 20:09

«Служэнне святара як выхаваўцы належыць да важных аспектаў місіі Касцёла», — адзначыў папа Бэнэдыкт XVI у пасланні да італьянскага кангрэсу асістэнтаў руху «Каталіцкая акцыя». Тэмай кангрэсу, які пачаўся ў Рыме 21 студзеня, з’яўляецца роля асістэнта ў выхаванні свецкіх вернікаў.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у пасланні падкрэсліваецца, што гэтае служэнне патрабуе апостальскай руплівасці і евангельскага сведчання.

У кангрэсе ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы. Сёння на ім прысутнічае старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by