Папа заклікаў да дапамогі пацярпелым ад паводкі ў Інданэзіі | Друк |
Святы Айцец
23.01.2013 14:42

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 23 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб дапамозе пацярпелым ад вялікай паводкі, якая абрынулася на сталіцу Інданэзіі Джакарту. Паводка выклікала чалавечыя ахвяры і нанесла сур’ёзную шкоду.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа адзначыў, што з хваляваннем сочыць за навінамі, якія прыходзяць з гэтай краіны. «Я хачу выказаць маю блізкасць насельніцтву, пацярпеламу ад гэтага прыроднага катаклізму, запэўніваючы ў сваёй малітве і заахвочваючы да салідарнасці з ім, каб усім хапіла неабходнай дапамогі», — сказаў Святы Айцец.

Яшчэ раней дапамогу бежанцам, якія пацярпелі ад паводкі, пачалі католікі Інданэзіі, збіраючы для іх прадукты і прадметы першай неабходнасці і прадастаўляючы прытулак у храмах.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by