Святы Айцец выказаў сваю блізкасць хворым на праказу | Друк |
Святы Айцец
27.01.2013 16:12

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай, мэта якога — прыцягнуць увагу грамадскасці, органаў адміністрацыйнага кіравання, арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных супольнасцяў і прыватных асоб. 27 студзеня Бэнэдыкт XVI нагадаў пра абавязак хрысціян клапаціцца аб хворых, асабліва церпячых на цяжкія захворванні, такія, як праказа.

«Я выказваю сваю блізкасць тым, хто пакутуе ад гэтага захворвання, і падтрымліваю даследчыкаў, медыцынскіх спецыялістаў і валанцёраў, асабліва тых, якія з’яўляюцца членамі каталіцкіх арганізацый і „Асацыяцыі сяброў Рауля Фалеро“, — сказаў Папа, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё, падчас малітвы „Анёл Панскі“. — Я прашу для ўсіх духоўнай падтрымкі св. Дам’яна дэ Вестэр і св. Мар’яны Коуп, які прысвяцілі сваё жыццё людзям, пакутуючым ад праказы».

У 2011 г. у свеце было зафіксавана 220 тысяч выпадкаў новых захворванняў на праказу. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага на Дзень барацьбы з праказай.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by