Папа выказаў спачуванні з нагоды трагедыі ў Бразіліі | Друк |
Святы Айцец
29.01.2013 10:26

У «глыбокім болю з прычыны трагічнай смерці соцень маладых людзей» у Санта-Марыя на поўдні Бразіліі запэўніў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у спачувальнай тэлеграме, скіраванай 28 студзеня. Падчас пажару на дыскатэцы ў гэтым горадзе загінуў 231 чалавек.

Як адзначаецца ў тэлеграме, «давяраючы памерлых Богу, Айцу міласэрнасці», Пантыфік моліцца аб «адвазе і суцяшэнні, якія вынікаюць з хрысціянскай надзеі», для ўсіх, каго закранула трагедыя. Пацярпелым ад гэтага здарэння і тым, хто нясе ім дапамогу, Папа ўдзяліў апостальскае благаслаўленне.

Ужо адбыліся першыя пахаванні ахвяр пажару. Стан 80 параненых вельмі цяжкі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by