Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтуе мараніцкі Патрыярх і ліванская моладзь
Святы Айцец
29.01.2013 12:20

Разважанні да Крыжовага шляху, які адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы ў Вялікую пятніцу, у гэтым годзе падрыхтуе мараніцкі Патрыярх Бехара Раі і ліванская моладзь. Гэтае набажэнства штогод узначальвае Папа.

Інфармуючы аб рашэнні Святога Айца, Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што такім чынам Пантыфік выказвае жывую памяць аб сваёй мінулагодняй паездцы ў Ліван і заахвочвае ўвесь Касцёл маліцца за Блізкі Усход, каб былі вырашаны праблемы гэтага рэгіёну і хрысціянскіх супольнасцяў, якія там прабываюць.

У Ліване знаходзіцца большасць вернікаў мараніцкага Касцёла. Мараніты прысутнічаюць таксама ў іншых краінах Блізкага Усходу, у Заходняй Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме