Бэнэдыкт XVI паселіцца ў кляштары | Друк |
Святы Айцец
11.02.2013 19:11

Пасля 28 лютага Пантыфік будзе жыць у Кастэль Гандольфа на час sede vacante, а пасля накіруецца ў кляўзуровы кляштар на тэрыторыі Ватыкана. Пра гэта паведаміў Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі.

Як паведамляе wiara.pl, прадстаўнік Ватыкана адзначыў таксама, што верагодней за ўсё новага Папу абяруць да Вялікадня. Прымаць удзел у канклаве Бэнэдыкт XVI не будзе.

Нагадаем, 11 лютага Бэнэдыкт XVI паведаміў аб сваім рашэнні пакінуць пасаду Біскупа Рыма. Рашэнне ўступіць у сілу 28 лютага а 20 гадзіне і сталіца св. Пятра будзе вызвалена (sede vacante), пасля чаго будзе неабходна будзе склікаць канклаў для выбару новага Папы.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by