Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падзеі і лічбы Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
12.02.2013 17:23

Кардынал Ёзаф Ратцынгер — папа Бэнэдыкт XVI — быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 года. Прапануем асноўныя падзеі і лічбы, якімі суправаджаўся яго Пантыфікат.

За час прабывання Наступнікам святога Пятра Папа здзейсніў 24 замежныя падарожжы. Адбыліся 11 абрадаў кананізацыі і 116 — беатыфікацыі.

Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 120 дзецям, што адбывалася ў другую нядзелю студзеня кожнага года.

Сакрамэнт святарства з рук Бэнэдыкта XVI атрымалі 129 чалавек.

Пантыфік прызначыў 1335 біскупаў. Ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла ён уручыў паліі арцыбіскупа-мітрапаліта 307 іерархам. 29 чэрвеня 2008 г. палій — адзнаку асаблівага пастырскага служэння — з рук Святога Айца атрымаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

За час гэтага Пантыфікату да кардынальскай годнасці былі ўзвышаны 90 чалавек.

Папа склікаў 5 пасяджэнняў Сіноду Біскупаў, у тым ліку 3 звычайных і 2 спецыяльных.

Бэнэдыкт XVI удзяліў 314 аўдыенцый для палітыкаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, рэгіянальных і мясцовых уладаў.

У перыяд Пантыфікату Бэнэдыкта XVI Апостальская Сталіца ўсталявала дыпламатычныя адносіны з 5 краінамі. У цэлым іх колькасць налічвае 179.

Святы Айцец абвясціў некалькі важных душпастырскіх ініцыятываў: Год св. Паўла (28 чэрвеня 2008 — 29 чэрвеня 2009), Год святарства (19 чэрвеня 2009 — 11 чэрвеня 2010) і Год веры, які пачаўся 11 кастрычніка 2012 і завершыцца 24 лістапада 2013 г.

Бэнэдыкт XVI — аўтар энцыклік «Deus caritas est» (2005), «Spe Salvi» (2007), «Caritas in veritatе» («2009), Апостальскіх адгартацый «Sacramentum caritatis» (2007), «Verbum Domini» (2010), «Africae minus» (2011), «Ecclesia in Medio Oriente» ( 2012).

З 2005 па 2012 гг. адбылося 340 агульных аўдыенцый і некалькі соцень іншых публічных сустрэч вернікаў са Святым Айцом, у тым ліку нядзельная малітва «Анёл Панскі», урачыстыя літургіі на Божае Нараджэнне, Вялікдзень, у якіх прынялі ўдзел больш за 20,5 мільёнаў чалавек з усяго свету.

Паводле агенцтва КАІ

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.