Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца: чацвёртая энцыкліка Бэнэдыкта XVI не будзе апублікавана
Святы Айцец
13.02.2013 11:07

12 лютага падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паінфармаваў, што энцыкліка на тэму веры, якая магла б стаць чацвёртай энцыклікай папы Бэнэдыкта XVI, не будзе апублікавана, бо гэтага не дазваляе рэдакцыйны стан яе тэксту на сённяшнім этапе.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, святар адказаў таксама, які тытул будзе насіць Бэнэдыкт XVI. Магчыма, па словах кс. Ламбардзі, яго будуць называць не кардыналам, а Біскупам Рыма на пенсіі.

Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы дадаў, што наступнік Бэнэдыкта XVI, хутчэй за ўсё, прыме ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.