Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец просіць вернікаў аб малітве
Святы Айцец
13.02.2013 13:39

На пачатку агульнай аўдыенцыі 13 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў вернікам аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра. Пантыфік папрасіў аб малітве за сябе, за будучага Папу і за Касцёл.

«Як ведаеце, я вырашыў скласці з сябе паўнамоцтвы служэння, якое Пан даверыў мне 19 красавіка 2005 г., — сказаў Папа, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Я ўчыніў гэта ў поўнай свабодзе для дабра Касцёла, пасля доўгай малітвы і рахунку сумлення перад Богам, усведамляючы важнасць гэтага акту, але таксама ўсведамляючы, што я ўжо не ў стане выконваць служэнне Пятра з неабходнай для гэтага сілай. Падтрымкай і святлом для мяне з’яўляецца ўпэўненасць, што Касцёл належыць Хрысту, які ніколі не перастане ім кіраваць і апекавацца. Дзякую ўсім за любоў і малітву, якой мяне падтрымлівалі. У гэтыя нялёгкія для мяне дні я амаль фізічна мог адчуць моц малітвы, моц, якую ваша любоў і малітва мне даюць. Працягвайце і далей маліцца за мяне, за Касцёл і за будучага Папу. Няхай Пан Бог нас вядзе».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.