Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад Святога Айца Бэнэдыкта XVI на бліжэйшыя дні
Святы Айцец
13.02.2013 15:38

У бліжэйшыя дні ў раскладзе Святога Айца Бэнэдыкта XVI не адбудзецца сур’ёзных зменаў. У апошні дзень свайго Пантыфікату Папа сустрэнецца з членамі Калегіі кардыналаў. Аб гэтым паінфармаваў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

14 лютага ў 11.30 у зале Паўла VI Папа прыме ўдзел у запланаванай раней аўдыенцыі для духавенства Рыма.

15 лютага адбудзецца таксама запланаваная раней аўдыенцыя для Прэзідэнта Румыніі, групы біскупаў з Лігурыі і групы «Pro Petri Sede», якая фінансава дапамагае Апостальскай Сталіцы.

16 лютага Папа прыме Прэзідэнта Гватэмалы, групу біскупаў з Ламбардыі і прэм’ер-міністра Італіі.

17 лютага, у нядзелю, адбудзецца малітва «Анёл Панскі» з Пантыфікам. У той жа дзень пачнуцца рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі, якія ўзначаліць старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.

23 лютага Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Італіі.

24 лютага, у нядзелю, Бэнэдыкт XVI у апошні раз узначаліць малітву «Анёл Панскі».

25 лютага Святы Айцец сустрэнецца на аўдыенцыях з некаторымі кардыналамі Рымскай Курыі. Аўдыенцый для біскупаў Італіі, якія планаваліся раней, не будзе.

27 лютага на плошчы Св. Пятра адбудзецца ў 10.30 апошняя агульная аўдыенцыя Бэнэдыкта XVI.

У апошні дзень Пантыфікату, 28 лютага, у 11 гадзін чакаецца сустрэча Папы ў Клементынскай зале з членамі Калегіі кардыналаў. Увечары Папа пакіне Апостальскую Сталіцу і накіруецца ў Кастэль Гандольфа.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.