Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца пра абставіны жыцця Папы пасля складання паўнамоцтваў
Святы Айцец
14.02.2013 17:25

Пасля заканчэння прабывання на Пасадзе св. Пятра, 28 лютага, Святы Айцец накіруецца спачатку ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа, а праз некаторы час вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары «Mater Ecclesia». Пра гэта паведаміў 14 лютага старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Як адзначыў святар, якога цытуе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкта XVI пастаянна будзе суправаджаць яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвайн. Апошні пакіне за сабой абавязкі прэфекта Папскага дому.

Бяспеку Святога Айца пасля сыходу з пасады Наступніка Пятра будзе гарантаваць Ватыканская жандармерыя.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.