Пантыфік падзякаваў журналістам і сустрэўся з біскупамі Лігурыі | Друк |
Святы Айцец
16.02.2013 08:53

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падзякаваў ватыканскім журналістам за «восем гадоў службы». Папа выказаў падзяку прадстаўнікам Міжнароднага таварыства журналістаў (AIGAV), акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы, падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсэску 15 лютага.

Перад гэтым старшыня AIGAV, амерыканская журналістка Сіндзі Вудэн з агенцтва Catholic News Service, падзякавала Пантыфіку за яго «яснае і поўнае навучанне».

У той жа дзень Святы Айцец сустрэўся з біскупамі Лігурыі, сярод якіх быў кардынал Анджэла Баньяска, Мітрапаліт Генуі і старшыня епіскапату Італіі. Гэта была перадапошняя група італьянскіх іерархаў, прынятая Бэнэдыктам XVI: сёння Папа сустрэнецца з біскупамі Ламбардыі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by