Бэнэдыкт XVI абнавіў спіс кардыналаў, адказных за Ватыканскі банк | Друк |
Святы Айцец
18.02.2013 12:16

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў новы склад кардынальскай камісіі, якая здзяйсняе нагляд за Інстытутам рэлігійных спраў (Ватыканскім банкам). На працягу бліжэйшых пяці гадоў камісію будзе ўзначальваць Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у склад рады ўвайшлі: старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу французскі кардынал Жан Луі Таран; арцыбіскуп Сан-Паулу бразільскі кардынал Адзіла Шэрэр; арцыбіскуп Ранчы індыйскі кардынал Тэлесфор Топа і старшыня Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, італьянскі кардынал Даменіка Кальканьё.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by