Бэнэдыкт XVI сустрэнецца асабіста з кожным кардыналам | Друк |
Святы Айцец
21.02.2013 17:02

28 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца асабіста з кожным кардыналам, які будзе ў гэты час у Рыме. Як вядома, у гэты дзень Пантыфік складзе з сябе паўнамоцтвы Біскупа Рыма.

Як паведамляе Прэфектура папскага дому, сустрэча адбудзецца ў Клементынскай зале Апостальскага палацу. Пасля гэтага Пантыфік накіруецца ў Кастэль Гандольфа, дзе яго сустрэне духавенства і жыхары мястэчка.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by