Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пакідае Твітэр. Ці будзе закрыты профіль Папы?
Святы Айцец
22.02.2013 11:41

Афіцыйнага адказу на пытанне, што будзе з профілем Бэнэдыкта XVI у Твітэры пасля 28 лютага, пакуль няма. Верагодна, што акаўнт @Pontifex у перыяд sede vacante застанецца без змен, а пасля абрання новага Папы будзе прынята канчатковае рашэнне аб яго будучыні.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, існуе толькі дзве магчымасці: ён будзе зачынены або ім будзе карыстацца новы Папа.

19 лютага, крыху больш чым праз два месяцы пасля адкрыцця, на акаўнце Бэнэдыкта XVI у Твітэры было зарэгістравана каля 3 мільёнаў карыстальнікаў, і, несумненна, да 28 лютага іх лік моцна ўзрасце. Так, ангельскую версію мікраблогу Папы чытаюць 1,6 мільёнаў чалавек, іспанскую 700 тысяч, а італьянскую 330 тысяч. Самай новай версіяй, лацінскай, карыстаюцца больш за 21 тысячу інтэрнаўтаў.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.